Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Маямі!
Вікторыя Азаранка у трэці раз у кар’еры стала пераможцай турніру ў амерыканскім Маямі.
У фінальным паядынку беларуская тэнісістка без асаблівых праблем перамагла расейку Святлану Кузняцову – 6:3, 6:2.
Вікторыя Азаранка стала трэцяй тэнісісткай ў гісторыі, якой удалося выйграць турніры ў Індыян-Уэлсе і Маямі ў адзін год. Да яе „Sunshine Double” пакараўся немцы Штэфі Граф (1994 г., 1996) і бельгійцы Кім Клійстэрс (2005 г.).
Усяго ў Азаранкі цяпер 20 тытулаў на прафесійных турнірах пад эгідай Жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА).