Вікторыя Азаранка выйграла ў Караліны Плішкавай
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка працягвае набіраць добрую спартовую форму. На турніры ў нямецкім Штутгарце 61-я на сёння ракетка свету ў зацятым змаганні адолела 4-ю ракетку планеты – чэшку Караліну Плішкаву. Трохсетавы матч доўжыўся больш дзвюх гадзін – 4:6, 6:3, 6:4.
26 красавіка Азаранка сустрэнецца з эстонкай Анэт Контавэйт (15-ы нумар рэйтынгу). Паядынак пачнецца не раней 21.30 беларускага часу.
Беларускае Радыё Рацыя
