Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Маямі
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка другі раз перамагла на турніры катэгорыі „Прэм’ер” ў Маямі. У матчы 1/16 фіналу Вікторыя сустракалася з польскай тэнісісткай Магдай Лінет і ўпэўнена перайграла яе ў двух сэтах – 6:3, 6:0.
У паядынку за выхад у чвэрцьфінал Вікторыя Азаранка згуляе з чацвёртай ракеткай планеты іспанкай Гарбін Мугурузай.
У мужчынскім парным разрадзе Максім Мірны і філіпінец Трэт Х’юі ў матчы другога раўнда перайгралі бразільска-харвацкі дуэт Марсела Мела / Іван Додзіг – 7:6 (7:1), 6:4.
