Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Уімблдона
Вядучая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка абыграла брытанку Хізэр Уотсан (102-ы нумар рэйтынгу WTA) з лікам 3: 6, 6: 1, 6: 4 і выйшла ў наступны круг Уімблдона.
Паядынак працягваўся 2 гадзіны 4 хвіліны.
У 1/8 фіналу турніру серыі „Вялікага шлема” беларуска згуляе з Сімонай Халеп з Румыніі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters