Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Рыме



Беларуска Вікторыя Азаранка (51-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі „Прэм’ер” у Рыме.

16 траўня ў паядынку 1/8 фіналу з іспанкай Гарбіньё Мугурусай (19-я ракетка свету) Вікторыя Азаранка выйграла першы сэт 6:4, а ў другой партыі пры ліку 3:1 на карысць беларускі суперніца не змагла працягнуць гульню з-за праблем са здароўем.

На старце турніру беларуска ўпэўнена перайграла кітайскую тэнісістку Чжан Шуай (48) – 6:2, 6:1, а ў другім крузе адолела ўкраінку Эліну Світоліну (6) – 4:6, 6:1, 7:5.

У матчы за выхад у паўфінал суперніцай Вікторыі Азаранкі будзе пераможца сустрэчы паміж чэшкай Каралінай Плішкавай (7) і Сафіяй Кенін (37) з ЗША.

Турнір з прызавым фондам $ 3,4 млн завершыцца ў італьянскай сталіцы 19 траўня.

belta.by