Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Індыян-Уэлсе
Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру WTA ў Індыян-Уэлсе. У чвэрцьфінальным паядынку беларуска, якая займае 32-е месца ў рэйтынгу WTA, перайграла амерыканскую тэнісістку Джэсіку Пегулу – 6:4, 6:2. На наступнай стадыі беларуска згуляе з прадстаўніцай Латвіі Аленай Астапенка.
БФФ адмовіла „Энергетыку”-БДУ ў пераносе матчу з берасцейскім „Дынама”
БФФ адмовіла „Энергетыку-БДУ” ў пераносе паядынку з берасцейскім „Дынама” ў рамках 25-га тура чэмпіянату краіны. Пра гэта паведамляе football.by. Раней прэс-служба „студэнтаў” заявіла, што два трэнера і сем футбалістаў знаходзіцца на карантыне з-за каронавіруса. Матч „Энергетыка”-БДУ з берасцейскім „Дынама” запланаваны на 17 кастрычніка.
„ПСЖ” знайшоў замену форварду Мбапэ ў „Фіярэнціне”
„ПСЖ” перажывае з нагоды таго, што ў хуткім часе каманду можа пакінуць форвард Кіліан Мбапэ. Француза можа замяніць нападнік „Фіярэнціны” Душан Влахавіч. Аднак у прыярытэце у „ПСЖ” – Эрлінг Холанд, хоць дырэктар парыжан хацеў бы зрабіць стаўку на менш дарагога і больш даступнага Влахавіча. Паведамлялася, што ў сербе таксама зацікаўлены „Манчэстар Сіці”, „Арсенал” і „Ювентус”. У мінулым сезоне Влахавіч забіў 21 гол у 37 матчах чэмпіянату Італіі і быў прызнаны найлепшым маладым гульцом першынства.
Аляксей Протас закінуў шайбу і быў прызнаны трэцяй зоркай матчу з „Ліхай Вэлі”
Беларускі форвард „Хершы” Аляксей Протас прызнаны трэцяй зоркай перадсезоннай матчу з „Ліхай Вэлі” ў АХЛ. „Хершы” абыграў „Ліхай Вэлі” з лікам 3:0. Беларускі форвард Аляксей Протас забіў гол, нанёс 2 кідкі і зарабіў „+1”, паведамляе „Беларускі хакей”. У прайграўшых, беларускі нападнік Максім Сушко не трапіў у заяўку на гульню.
Амерыканкі Элісан Фелікс і Джордан Ларсан – найлепшыя спартоўкі года па версіі WFS
Сяміразовая алімпійская чэмпіёнка амерыканская бягуха Элісан Фелікс прызнана найлепшай спартоўкай года ў індывідуальных відах спорту па версіі Womens Sports Foundation. Такая інфармацыя змяшчаецца ў афіцыйным Twitter-акаўнце арганізацыі. Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбылася ў Нью-Ёрку. Фелікс на Алімпіядзе ў шосты раз заваявала алімпійскае золата ў эстафеце. Найлепшай спартоўкай года ў камандных відах спорту па версіі Womens Sports Foundation была прызнана чэмпіёнка Гульняў у Токіо ў складзе зборнай ЗША па валейболе Джордан Ларсан. Арганізацыя Womens Sports Foundation была заснавана ў 1974 годзе, яе галоўнай мэтай з’яўляецца ўцягванне жанчын у спорт.
Беларускае Радыё Рацыя