Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг турніру ў Рыме
Беларуская Вікторыя Азаранка (16 ВТА) прабілася ў трэці круг турніру ВТА-1000 у Рыме.
У матчы другога раўнда экс-першая ракетка свету перамагла Камілу Асорыя Серана (58) — 6:2, 6:4. Наступнай суперніцай Азаранкі стане мацнейшая тэнісістка з пары Іга Швентэк (Польшча) — Габрыэла Рузэ (Румынія).
Трэцяя сеяная на турніры ў Рыме, беларуска Арына Сабаленка без праблем перайграла кітаянку Чжан Шуай – 6:2, 6:0. У 1/8 фіналу Сабаленка сустрэнецца з амерыканкай Джэсікай Пегулай.
Латвія і Фінляндыя плануюць падаць сумесную заяўку на правядзенне ЧС-2023
Фінляндыя і Латвія гатовыя сумеснымі намаганнямі правесці чэмпіянат свету 2023 года па хакеі. ЧС-2023 павінен быў прайсці ў Санкт-Пецярбургу, але Расею пазбавілі права правядзенні турніру. ЧС-2022 у найбліжэйшыя дні стартуе ў Фінляндыі. Жаданне падаць сумесную заяўку з Латвіяй пацвердзіў і прэзідэнт Хакейнай асацыяцыі Фінляндыі Хары Нумела.
Данецкі „Шахцёр” хоча праводзіць хатнія матчы Лігі чэмпіёнаў у Польшчы
Дырэктар данецкага „Шахцёра” „Дарыо Срна” распавёў, што клуб разглядае магчымасць праводзіць хатнія матчы Лігі чэмпіёнаў у Польшчы. «Мы хочам гуляць матчы Лігі чэмпіёнаў у Польшчы. Гэта мог бы быць знак падзякі. Шкада, што ніводзін польскі клуб не гуляе ў Лізе чэмпіёнаў. Калі б мы змаглі падарыць вам футбол такога роўню, то былі б задаволены», — цытуе Срну Sportowe Fakty.
Сяднёў прызнаны лепшым трэнерам чэмпіянату Казахстана ў красавіку
Беларускі трэнер «Ардабасы» Аляксандр Сяднёў прызнаны найлепшым трэнерам чэмпіянату Казахстана ў красавіку. Ён набраў больш за ўсіх галасоў ад сваіх калег. Яго каманда ў красавіку здабыла 3 перамогі і 1 раз згуляла ўнічыю. Пасля 10 тураў «Ардабасы» ідуць на 6 месцы. У іх актыве 14 ачкоў.
Беларускае Радыё Рацыя