Вікторыя Азаранка з Эшлі Барці выйшлі ў чвэрцьфінал



У Маямі на прадстаўнічым тэнісным турніры беларуска Вікторыя Азаранка ў пары з аўстралійкай Эшлі Барці прабіліся ў чвэрцьфінал.

У другім раўндзе на стадыі 1/8-й фіналу гэты дуэт перамог пару Аляксандра Круніч (Сербія) – Аляксандра Панова (Расея) — 6:3, 1:6, 10:7. 

У чвэрцьфінале Азаранцы і Барці  будзе супрацьдзеіць іншая інтэрнацыянальная пара – Дар’я Юрак (Харватыя) – Ралука-Ёана Алару (Румынія).

Беларускае Радыё Рацыя