Вікторыя „Ягелоніі”



bildeБеластоцкая «Jagiellonia» перамагла шчэціньскую «Pogoń» у 1/16 Кубка Польшчы. Матч завершыўся вынікам 2:1. Мячы ў брамку «Pogoni» забілі Караль Сьвідэрскі і Пшэмыслаў Франкоўскі, а ў брамку «Jagielloniі» –  Адам Фрончак.

Выдатна згуляў і ўкраінскі футбаліст Тарас Раманьчук:

– Добра, што мы выйгралі гэты матч і прайшлі далей. Трэнер падабраў малады склад дружыны, і я цешуся, што ў гэтым маладым складзе ў першай палове матча нам удалося паказаць такую добрую гульню. Прыкладам таму ёсць гол Караля. Наступная гульня будзе дома. Мусім рэабілітаваць сябе перад нашымі гледачамі і здабыць неабходныя пункты.

Чарговы матч у рамках Кубка Польшчы пройдзе 23 верасня. Ужо ў нядзелю ў Беластоку адбудзецца сустрэча з камандай «Ruch» (Хожуў) у рамках польскай экстралігі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота wspolczesna.pl