Вікторыя Кебікава заваявала бронзу ЧС па боксе ў Нью-Дэлі
Беларуска Вікторыя Кебікава 22 лістапада заваявала бронзавую ўзнагароду чэмпіянату свету па боксе ў індыйскім Нью-Дэлі.
Гамяльчанка стала першай у гісторыі беларускай школы бокса медалісткай чэмпіянату свету. Вікторыя Кебікава, якая выступае ў вагавой катэгорыі 81 кг, у паўфінале турніру раздзельнымі рашэннямі суддзяў прайграла саперніцы з Калумбіі Джэсіцы Кайседа і заняла трэцяе месца.
Чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын сабраў 227 спартсменак з 62 краін. Завершыцца планетарны форум 23 лістапада.
