Вікторыя „Ягелоніі”



Беластоцкая “Ягелонія” перамагла на сваім полі каманду “Карона” з Кельцаў. Пераможны ды адзіны гол быў забіты на сёмай хвіліне матча.  Перадачу зрабіў Канстанцін Васільеў, стрэліў у браму суперніка Фёдар Чарных.

 Выдатна, што патрапіў у браму. Але над гэтым голам працавала ўся каманда. Я спадзяюся, што на гэтым скончыцца наша “чорная паласа”. Канстанцін Васільеў і сам мог стрэліць у брамку, але я так крычаў, што той трохі спужаўся і зрабіў перадачу мне. Ну, і добра атрымалася: маем пераможны гол. У такія моманты, калі ёсць 1-2 секунды, то не думаеш, а робіш, бо брама не мая, а ўсёй каманды.

Гульня праходзіла амаль увесь час на сярэдзіне поля. У спаборніцтвах было шмат хаосу ды галавой гульні. Другую палавіну матча дамінавала “Карона”. Гэта першая перамога “Ягелоніі” ад 20 верасня гэтага года, калі каманда Міхала Пробежа перамагла познаньскага “Леха” з лікам 1:0.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота jagiellonia.net