Вікторыя „Ягелоніі”



Першы матч футбалістаў беластоцкай “Ягелоніі” ў 2018 годзе на сваім полі завяршыўся перамогай. Суботняя гульня з кракаўскай “Кракoвіяй” завяршылася лікам 1:0, а гол на 60-й хвіліне забіл Марцін Паспісіль. За матчам у Беластоку назірала больш за дзевяць тысяч заўзятараў, якія ў гэты дзень праводзілі „Дзень ультрас” – штогадовае свята заўзятараў “Ягелоніі”. 

Беластоцкія футбалісты зараз на другім месцы ў турнірнай табліцы польскай экстракласы. Гaворыць Пшэмыслаў Франкоўскі:

– Першыя хвіліны гульні ў нашым выкананні не былі добрымі. Але лічыцца вынік, і ён – 1:0 для нас, выграныя 3 пункты. Наперадзе матч з “Лехіяй”, і мы напэўна будзем хацець выйграць і гэты матч.

А матч з “Лехіяй” ужо ў пятніцу на гарадскім стадыёне ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: Grzegorz Chuczun