Вікторыю Азаранку абвінавацілі ў выкраданні ўласнага сына



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка аспрэчвае апеку над сынам, заручыўшыся дапамогай ізраільскага адваката Зіва Вальнэра.

У 2016 Вікторыя абвясціла пра тое, што чакае дзіця разам з яе партнёрам Білі Маккінгам. Пасля нараджэння сына яна вярнулася ў спорт.

У ліпені 2017 пара распалася, Маккінг з’ехаў у Беверлі-Хілз і звярнуўся ў суд, дзе заявіў, што яго дзіця выкрадзена. У кароткі тэрмін суд пастанавіў, што дзіця павінна быць вернута ў Лос-Анджэлес.

З-за складанасці працэдуры разам з мясцовым юрыстам, які прадстаўляе тэнісістку, Азаранка вырашыла звярнуцца да ізраільскага адваката Зіва Вальнэра, аднаго з лепшых адвакатаў у галіне сямейнага права ў Ізраілі. Пасля двух тыдняў падрыхтоўкі да судовага працэсу, які быў схаваным ад фанатаў і СМІ, стала вядома, што падымаецца пытанне пра бацькоўскія правы, а суд пройдзе ў Беларусі.

Вальнэр таксама абвясціў, што рыхтуецца пазоў да былога партнёра Азаранкі за нанясенне вялізнай матэрыяльнай шкоды. Азаранка прапусціць турнір у Цынцынаці, а калі прапусціць і US Open, то шкода дасягне 10 мільёнаў даляраў. Наступнае слуханне прызначана на верасень, і Вальнэр кажа, што ў Азаранкі вельмі добрыя шанцы. Калі яна выйграе, то паабяцала прыехаць у Ізраіль і падзякаваць дзяржаве і адвакату.

tribuna.com