Віталь Гуркоў перамог зорку кітайскага К-1
У Азіі высока цэняць зорных байцоў, арганізоўваюць турніры, якія глядзяць дзясяткі тысяч чалавек.
У галоўным баі вечара 11 снежня турніру PFC у Кітаі беларус Віталь Гуркоў адзінагалосным рашэннем суддзяў перамог Мергена Білялава — непераможнага чэмпіёна кітайскага К-1, чэмпіёна свету, які дагэтуль правёў там 15 баёў і ва ўсіх перамог.
Па спартыўнай завядзёнцы ў момант, калі агучваюць прозвішча пераможцы, той уздымае сцяг краіны, якую прадстаўляе. І Гуркоў выйшаў на рынг з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам, перадае nn.by.
