Віталь Гуркоў выйшаў у фінал Чэмпіянату свету
Віталь Гуркоў перамог у паўфінале Чэмпіянату свету па тайскім боксе і выйшаў у фінал. Чэмпіянат праходзіць у шведскім Ёнчопінгу.
Увага да ўдзелу Гуркова ў ім была прыцягнутая пасля таго, як чыноўнікі ад спорту спрабавалі адмовіць яму ў фінансаванні паездкі. У адказ грамадскасць сабрала патрэбную суму за адзін дзень.
