Віталь Гуркоў выйшаў у паўфінал чэмпіянату свету
Беларускі баец муай-тай Віталь Гуркоў другі раз запар перамог на чэмпіянаце свету па тайскім боксе і выйшаў у 1/2 фіналу. Пра гэта ў сацсетках паведаміў Віталь Цішуроў.
У сустрэчы з украінскім байцом Станіславам Пержаноўскім беларус датэрмінова перамог: у першым жа раўндзе ён адправіў саперніка ў накаўт ударам у корпус.
Як паведамлялася, раней сама адпраўка Гуркова на сусветнае спаборніцтва была пад пытаннем.
