Віталь Лісаковіч прызнаны найлепшым гульцом «Шахцёра»



Нападнік Віталь Лісаковіч прызнаны балельшчыкамі найлепшым гульцом «Шахцёра» ў траўні.

«Па выніках галасавання сярод заўзятараў, якое праводзілася ў сацыяльных сетках клуба і на афіцыйным сайце, званне лепшага гульца  «Шахцёра» ў траўні атрымаў Віталь Лісаковіч. За форварда свой голас аддалі 68% рэспандэнтаў. Другое месца ў апытанні заняў Нікола Анціч – сербскі абаронца набраў 16% галасоў. Аляксандр Гутар, які ўсе пяць матчаў у траўні правёў «на нуль», атрымаў 11% і стаў трэцім у галасаванні», – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта« Шахцёра».

БАТЭ, «Шахцёр», менскае і берасцейскае «Дынама» атрымалі ліцэнзіі УЕФА для ўдзелу ў еўракубках

5 чэрвеня ў сталічным у Доме футбола адбылося пасяджэнне Камітэта па клубнаму ліцэнзаванню БФФ. Камітэт разгледзеў заяўкі БАТЭ, «Дынама» Берасце, «Дынама-Менск» і «Шахцёра» на атрыманне ліцэнзіі УЕФА, якая пацвярджае выкананне суіскальнікам ліцэнзіі ўсіх мінімальных крытэрыяў у працэсе допуску да клубных турніраў УЕФА. Усе чатыры клубы пацвердзілі адпаведнасць і атрымалі ліцэнзіі, адзначае афіцыйны сайт БФФ.

Брамнік Валянціна Вайтулевіч перайшла з «Гомеля» ў БНТУ-БелАЗ

Галкіпер Валянціна Вайтулевіч працягне кар’еру ў менскім БНТУ-БелАЗ. У студзені Валянціна вярнулася ў гандбол пасля дэкрэтнага адпачынку і правяла канцоўку сезону ў складзе «Гомеля». Акрамя гэтага клуба, у яе карʼеры ёсць досвед выступаў у«Гараднічанцы» і венгерскім «Шыафоке».

«Ліверпуль» апярэдзіў «МЮ» і «Чэлсі» ў спісе самых любімых брытанскіх клубаў

Уладальнік Кубка чэмпіёнаў і лідар чэмпіянату Англіі «Ліверпуль» прызнаны любімым футбольным клубам Вялікабрытаніі па выніках апытання Football Index. Даследаванне вызначала лепшых па 16 розных паказніках, у тым ліку грамадскае ўспрыманне менеджменту клубаў, гульцоў і трэнераў, культура фанатаў, традыцыі, поспехі, прывабнасць футбола і гэтак далей. За каманду Юргена Клопа свой голас аддалі 8,3% апытаных. Другім фінішаваў «Манчэстар Юнайтэд», які набраў 6% галасоў. Трэцяе месца ў «Чэлсі» (3,1%). Следам размясціліся «Манчэстар Сіці» і «Арсенал».

Адкрыты чэмпіянат і першынство Магілёўскай вобласці па лёгкай атлетыцы пройдуць 11-12 чэрвеня

Адкрыты чэмпіянат і першынство Магілёўскай вобласці па лёгкай атлетыцы пройдуць 11-12 чэрвеня, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

«У спаборніцтвах змогуць прыняць удзел лёгкаатлеты не маладзейшыя за 2004 года нараджэння. Гэтыя старты стануць першымі класічнымі лёгкаатлетычнымі спаборніцтвамі ў Беларусі з сярэдзіны сакавіка», – адзначылі ў прэс-службе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  pressball.by