Віталь Жук – бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы
Беларускі дзесяціборац Віталь Жук заваяваў бронзу чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у Берліне. Пры тым ён усталяваў асабісты рэкорд, набраўшы 8290 ачкоў. Поспех беларуса быў абумоўлены выступам у дзявятым відзе шматбор’я, калі Жук далёка кінуў дзіду, дасягнуўшы асабістага рэкорду.
Чэмпіёнам кантыненту ў гэтым відзе праграмы стаў прадстаўнік Германіі Артур Абеле, які набраў 8 431 ачко. Сярэбраным прызёрам стаў расеец Ілля Шкуранёў, які выступаў пад нейтральным сцягам.
Беларускае Радыё Рацыя