„Віцебск” на выездзе зноў абыграў „Юнацтва”
У чацвер прайшлі чатыры матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі.
„Віцебск” на выездзе зноў абыграў „Юнацтва” 1:3, “Гомель” саступіў Лідзе 1:2, „Берасце” у авертайме прайграла „Металургу” 1:2, а „Дынама-Маладзечна” саступіла „Лакаматыву” – 2:4.
Баскетбалісты „Менска” паразай завяршылі першы этап Адзінай лігі ВТБ
Баскетбалісты „Менска” няўдала завяршылі першую частку рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ. Каманда Расціслава Вергуна прайграла на выездзе баскетбалістам „Самары” з лікам 71:78. БК „Менск” скончыў першы раунд на 12-м месцы, у 22-х праведзеных сустрэчах беларуская каманда святкавала ўсяго адну перамогу – у гасцях у краснаярскага „Енісея” 63:61.
Нікіфарэнка падпісаў кантракт з менскім „Дынама”
Алег Нікіфарэнка афіцыйна перайшоў у менскае „Дынама”.
Навабранец „бела-сініх” нарадзіўся 17 сакавіка 2001 года ў Магілёве. Выхаванец школы мясцовага „Дняпра”, выпускнік Акадэміі футбола АБФФ. На прафесійным узроўні дэбютаваў у форме берасцейскага „Дынама” — ў супрацьстаянні з гарадзенскім „Нёманам”. У далейшым выступаў за берасцейскі „Рух”, у сезоне-2022 з’яўляўся адным з лідэраў прысталічнай „Іслачы” – 29 матчаў ва ўсіх турнірах, 5 галоў + 5 выніковых перадач. У складзе маладзёжнай зборнай Беларусі згуляў 13 паядынкаў, забіў 5 мячоў.
„Манчэстэр Сіці” нанёс паразу „Тотэнхэму”, адыграўшыся з ліку 0:2
У матчы 7-га тура чэмпіянату Англіі па футболе „Манчэстэр Сіці” выйграў у „Тотэнхэма” з лікам 4:2. Напрыканцы першага тайма Кулусеўскі і Раял вывелі «шпор» наперад, але ў другім тайме за справу ўзяліся ўжо «гаражане» – Альварэс, Холанд і дубль Марэза прынеслі «Мансіці» перамогу 4:2.
„Рэал” і „Ювентус” выйшлі ў чвэрцьфіналы Кубкаў Іспаніі і Італіі
У матчы 1/8 фіналу Кубка Іспаніі па футболе „Барселона” на выездзе разграміла „Сеуту” з лікам 5:0, заваяваўшы пуцёўку ў чвэрцьфінал. Дубль у складзе «Барсы» аформіў Роберт Левандоўскі, яшчэ па голу забілі Рафінья і Фаці. Далей прайшоў і мадрыдскі «Рэал», у якога быў куды больш моцны супернік. Пасля першага тайма «Вільярэал» дзякуючы галам Капу і Чуквуэзэ выграваў 2:0, але «Рэал» змог вырваць перамогу — галы забілі Вінісіус, Мілітаа і Себальёс.
У рамках 1/8 фіналу Кубкаў Італіі па футболе нялёгка было і «Ювентусу», які перамог «Монцу» 2:1 — вырашыльны гол на 78-й хвіліне аформіў Федэрыка К’еза.
На гол Месі Раналду адказаў дублем
У таварыскім матчы зборная Эр-Рыяда, складзеная з гульцоў клубаў „Аль-Наср” і „Аль-Хіляль”, саступіла „ПСЖ” з лікам 4:5. Дубль за зборную Эр-Рыяда у актыве партугальца Крышціяну Раналду. За ПСЖ адзначыўся ўжо на 3-й хвіліне Ліанэль Месі.
Германіі разграміла Аргенціну на чэмпіянаце свету па гандболе
У рамках групавога этапа чэмпіянату свету па гандболе сярод мужчынскіх каманд завяршыліся чарговыя матчы.
Германія разграміла Аргенціну – 39:19, Егіпет быў мацней за Бельгію – 32:28. Зборная Нарвегіі перамагла каманду Сербіі 31:28, Данія і Харватыя не выявілі пераможцу 32:32 Нідэрланды ў валявым стылі абыгралі Катар 32:30, Бахрэйн апынуўся мацней за ЗША 32:27.
Вірэр выйграла спрынт на этапе Кубка свету ў Антхольцы
Італьянка Даратэя Вірэр стала пераможцай спрынтарскай гонкі на этапе Кубка свету па біятлоне ў Антхольцы. Другой да фінішу прыйшла францужанка Хло Шэвалье з адставаннем на 2.8 секунды. Замкнула першую тройку нарвежка Эльвіра Эберг з адставаннем 8.7 секунды.
Беларускае Радыё Рацыя
