„Віцебск” у эліце!



Футбольны клуб „Віцебск” заваяваў месца ў элітным дывізіёне футбольнага чэмпіянату Беларусі. У адказным матчы на полі магілёўскага „Дняпра” падначаленыя Сяргея Вехцева змаглі дамагчыся нічыёй – 1:1. На 62-й хвіліне сустрэчы лік адкрыў нападнік магілёўцаў Сазанкоў.  А на 89-й хаўбек Баранок, які забіваў і ў першым паядынку, прынёс шчасце „Віцебску”.

Паколькі ў першым спатканні віцебляне былі мацнейшымі 2:0, месца ў эліце на наступны сезон атрымаюць менавіта яны.

Беларускае Радыё Рацыя