Вольга Гаварцова пакідае Ўімблдон
Беларуская тэністска Вольга Гаварцова спыніла пераможнае шэсце на травяных кортах Уімблдону. У 1/8-й фіналу жаночага адзіночнага разраду яна сустрэлася з амерыканкай Мэдзісан Кіс. Для вызначэння пераможцы спатрэбіліся тры партыі.
Амерыканская тэнісістка паказвае досыць прымітыўную гульню. Усе яе козыры – гэта моцная падача. А паколькі яна у першым сеце была часта недакладнай, гэта істотна палегчыла жыццё Гаварцовай. Ужо ў чацвёртым гейме, праўда, толькі з чацвёртай спробы беларуска рэалізавала брэйк-пойнт, вышла наперад 3:1 і далей ужо ініцыятыву не ўпусціла – 6:3 у першай партыі. У сярэдзіне другога сета Гаварцова мела двайны брэйк-пойнт, але так і не здолела ўзяць падачу суперніцы. А ў канцоўцы шчасце усміхнулася Кіс – 6:4 на яе карысць.
Гэта раззлавала беларуску і трэцюю партыю яна пачала з брэйку. Аднак услед аддала сваю падачу – 1:1. Пасля чаго зусім расклеілася, прайграла сет – 1:6 і увесь матч.
Беларускае Радыё Рацыя