Вольга Гаварцова прайграла ў кваліфікацыі турніру ў Індыян-Уэлсе



Беларуска Вольга Гаварцова не змагла прабіцца ў асноўную сетку прадстаўнічага турніру ў Індыян-Уэлсе. У 2-м крузе кваліфікацыі яна саступіла ў двух сэтах Зарыне Дзіяс з Казахстана – 3:6, 3:6.

Па завяршэнні другога круга кваліфікацыі стала вядомая асноўная сетка турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША), у якой фігуруюць дзве беларускія тэнісісткі – Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка. Сасновіч (100 ВТА) у 1/64 фіналу сустрэнецца з Марыяй Камілай Асорыа Серана (71 ВТА) з Калумбіі. Вікторыя Азаранка (32 ВТА) пачне барацьбу за тытул з 1/32 фіналу, дзе сустрэнецца з пераможцай пары Магда Лінэт (54 ВТА, Польшча) – Рэбека Петэрсан (76 ВТА, Швецыя).

Нападнік менскага „Дынама” прызнаны найлепшым гульцом дня ў КХЛ

Нападнік менскага „Дынама” Маціяс Тедэнбю прызнаны найлепшым гульцом дня ў КХЛ. У пераможным матчы супраць „Ак Барса” (4:3 ОТ) Тедэнбю аформіў дубль, і адна з шайбаў апынулася пераможнай для „зуброў”. Тедэнбю адыграў за менскае „Дынама” 13 матчаў і набраў 8 (4+4) ачкоў.

Беларускія гандбалісткі стартуюць у адборы на ЧЕ-2022

Жаночая зборная Беларусі па гандболе сёння правядзе стартавы матч кваліфікацыйнага раўнду чэмпіянату Еўропы супраць каманды Нідэрландаў. Матч будуць абслугоўваць суддзі з Румыніі. Пачатак а 19 па менскім часе.

„Філадэльфія” адправіла Максіма Сушко ў фарм-клуб у АХЛ

Беларускі форвард Максім Сушко адпраўлены „Філадэльфіяй” ў фарм-клуб. Беларус і яшчэ сем гульцоў адправіліся ў размяшчэнне „Ліхай-Вэлі” у АХЛ, паведамляе афіцыйны сайт хакейнага клуба з Філадэльфіі. Сушко згуляў у перадсезонным матчы з „Айлендерс” (2:3), у якім закінуў шайбу. Затым беларус прапусціў 3 матчы. Кантракт пачаткоўца з „лётчыкамі” ў Максіма дзейнічае яшчэ адзін год.