Вольга Гаварцова ў чацвёртым раўндзе Уімблдону!



Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова дасягнула лепшага выніку ў сваёй кар’еры. У сустрэчы трэцяга кругу адзіночнага разраду Ўімблдонскага турніру яна ў двух сетах адолела больш дасведчаную славачку Магдалену Рыбарыкаву 7:6 (7:4), 6:3.

Такім чынам упершыню ў гісторыі ў чацвёрты раўнд Уімблдону выйшлі адразу дзве беларускі. Днём раней пропуск туды аформіла Вікторыя Азаранка, якая далей сустрэнецца з  швайцаркай Беліндай Бенчыч.

Вольга Гаварцова сваім парадкам у 1/8-й фіналу спаткаецца з амерыканкай Мэдзісан Кіз. Пераможца гэтай пары далей сустрэнецца з лепшай у спаборы Агнешкі Радванскай і Алены Янкавіч.

Цікава, што сярод іншых пар гэтай стадыі будуць змагацца паміж сабой амерыканскія сёстры Уільямс – Венус і Сірэна. Менавіта на мацнейшую з сясцёр трапіць у выніку сваёй чарговай вікторыі Азаранка.

Беларускае Радыё Рацыя