Вольга Гаварцова ў другім крузе Уімблдона
І трэцяя беларуская тэнісістка паспяхова адолела першы бар’ер адкрытага чэмпіянату Вялікабрытаніі. У першым крузе Уімблдона Вольга Гаварцова. 122-я ракетка свету на дзіва лёгка разабралася з 71-ым нумарам сусветнага рэйтынгу. Гаварцова перамагла румынку Андрэа Міту – 6:1, 6:1.
Да гэтага ў другі раўнд выйшлі іншыя беларускія тэнісісткі – Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч.
Беларускае Радыё Рацыя
