Вольга Гаварцова выйшла ў фінал кваліфікацыі Уімблдона



Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова прабілася ў фінал кваліфікацыі Уімблдонскага турніру. У паядынку другога кваліфікацыйнага раўнда жаночага адзіночнага разраду беларуска, якая займае 136-е месца ў сусветным рэйтынгу, адолела 228-ю ракетку планеты славачку Рэбэку Шрамкаву – 4:6, 7:6 (7:2), 6:2. У вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку трэцяга ў сезоне турніру серыі „Вялікага шлема” суперніцай беларускі будзе іспанская тэнісістка Крысціна Буча. Без удзелу ў кваліфікацыі на кортах Уімблдона згуляюць тры прадстаўніцы Беларусі: Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч. У мужчынскім адзіночным разрадзе выступяць Ягор Герасімаў і Ілля Івашка. Уімблдонскі тэнісны турнір пройдзе з 28 чэрвеня па 10 ліпеня.

ВРЗ выйшаў наперад у фінале чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Гомельскі ВРЗ выйшаў наперад у серыі за залатыя медалі 32-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. У Оршы ў трэцім паядынку з дзеючым чэмпіёнам „ВітЭн” гамяльчане выйгралі з лікам 5:2. У першай гульні аршанцы перамаглі ў сябе дома з лікам 5:3, а затым гамяльчане адыграліся на сваёй пляцоўцы – 3:2. Наступны матч у серыі да трох перамог адбудзецца 27 чэрвеня ў Гомелі.

Ігар Кавалевіч дыскваліфікаваны на восем

Галоўны трэнер гарадзенскага футбольнага клуба „Нёман” Ігар Кавалевіч дыскваліфікаваны на восем матчаў і аштрафаваны на 100 базавых велічынь (ці 2900 рублёў) за інцыдэнт па выніках матчу 1/16 фіналу Кубка Беларусі з „Крумкачамі” Такое рашэнне прыняў Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях БФФ. У пратаколе сустрэчы было сказана, што Кавалевіч атрымаў выдаленне на 96-й хвіліне матчу за „неадэкватныя паводзіны і нецэнзурную лаянку на адрас афіцыйных асобаў”.

Станіслаў Драгун перанёс аперацыю на калене

Капітан БАТЭ Станіслаў Драгун выбыў на працяглы час з-за траўмы. Хаўбек перанёс аперацыю на крыжападобнай звязцы, паведамляе прэс-служба барысаўчан. У чэмпіянаце Беларусі-2021 Драгун правёў 11 матчаў, забіў пяць галоў і аддаў дзве выніковыя перадачы.

Лідар зборнай Швецыі прызнаўся, што лічыць Украіну ўдалым лёсаваннем

Паўабаронца зборнай Швецыі Эміль Форсберг выказаўся аб супрацьстаянні з нацыянальнай камандай Украіны на стадыі 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы – 2020. «Харватыя і Бельгія – дзве маштабныя каманды. Атрымаць Украіну – гэта плюс. Не хачу сурочыць, а потым вылецець з Еўра. Але Харватыя і Бельгія сапраўды гучаць больш грозна. Украіна небяспечная каманда, якая ўмее контратакаваць. Яны гуляюць у сімпатычны футбол, таму матч будзе няпросты. У іх ёсць добрыя выканаўцы, але наша мэта – прайсці далей », – падагульніў Форсберг. Сустрэча нацыянальных каманд Швецыі і Украіны адбудзецца 29 чэрвеня на стадыёне «Хэмпдэн Парк» у шатландскім Глазга.

Беларускае Радыё Рацыя