Вольга Мазуронак – чэмпіёнка Еўропы!
Беларуска Вольга Мазуронак заваявала залаты медаль у марафоне на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне. Дыстанцыю яна пераадолела за 2 гадзіны 26 хвілін і 22 секунды.
Падчас бегу Мазуронак не занадта добра сябе адчувала, ёй давялося спыняць кроў з носа, але адзін з лідараў беларускай каманды ў бегавых дысцыплінах справілася і першай перасекла фінішную рысу.
Залаты медаль Вольгі Мазуронак стаў шостым у скарбонцы беларускай каманды.
У апошні дзень не змагла апынуцца ў тройцы лепшых адна з лідараў еўрапейскага сезону беларуска Ганна Малышчык. У спаборніцтвах па кіданні молата яна выбыла пасля трох няўдалых спробаў. Золата заваявала полька Аніта Владарчык, якая кінула снарад на 78 метраў 94 сантыметры. Дар’я Барысевіч заняла 8-е месца ў фінале бегу на 1500 м.
Беларускае Радыё Рацыя