ВТБ дыскваліфікавала суддзяў за памылку ў матчы „Цмокi” – ВЭФ



Дырэктарат Адзінай лігі ВТБ правёў пасяджэнне, на якім разглядаўся спрэчны эпізод, які здарыўся на 39-й хвіліне супрацьстаяння „Цмокi-Мiнск”  і рыжскага ВЭФ. Тады брыгада суддзяў не залічыла дакладны далёкі кідок нашага легіянера Бранка Міркавіча адначасна з сірэнай пра заканчэнне часу валодання мячом. Паводзіны арбітраў выклікалі нараканні „цмокаў”, што вылілася ў падачу пратэсту. Па выніках пасяджэння Дырэктарат пастанавіў адхіліць польскага арбітра Марэка Малішэўскага ад абслугоўвання матчаў чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ тэрмінам на 3 месяцы. На такі ж тэрмін за невыкарыстанне відэапаўтору пры разглядзе спрэчнага моманту адхіленылітоўскі арбітр Томас Ясявічус.

Беларускае Радыё Рацыя