Вячаслаў Харанека ўстанавіў нацыянальны рэкорд у гіравым марафоне



Асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў нацыянальны рэкорд у гіравым марафоне.

58-гадовы беларус выціснуў 24-кілаграмовыя гіры лежачы на ​​працягу гадзіны 2498 разоў. Вячаслаў прэтэндуе на сусветны рэкорд: вынік можа быць зафіксаваны ў Кнізе Гінэса.

Валейбаліст „Шахцёра” Андрэй Марчанка – найлепшы гулец абароны ў першых матчах 2-га раўнда кваліфікацыі ЛЧ

Еўрапейская канфедэрацыя валейбола прызнала лібера салігорскага „Шахцёра” Андрэя Марчанку найлепшым гульцом абароны ў першых матчах 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Гульня Андрэя Марчанкі ўразіла спецыялістаў ЕКВ. Яны ўключылі моманты з удзелам валейбаліста ў відэаагляд лепшых момантаў самага прэстыжнага кантынентальнага турніру сярод еўрапейскіх клубаў.

Беларускія шпажысты выйгралі золата і бронзу турніру Еўрапейскага кадэцкага цыклу

Беларускія шпажысты Марк Семаненка і Міхаіл Пучкоўскі выйгралі залаты і бронзавы медалі турніру Еўрапейскага кадэцкага цыклу. Марк Семаненка перамог у першым туры прадстаўніка Люксембурга. Затым былі зрынутыя нідэрландзец і іспанец. У паўфінале ён сышоўся з суайчыннікам Міхаілам Пучкоўскім, якога перамог з лікам 15:5. У фінале беларусу супрацьстаяў эстонец Хенрык Прымагі. Аднак і ён не саўладаў з беларусам, саступіўшы 14:15.

Мужчынская і жаночая каманды „Менска” сталі пераможцамі турніру па індархакеі

Мужчынская і жаночая каманды „Менска” сталі пераможцамі найстарэйшага Еўрапейскага турніру па індархакеі „Прагочэма-2019”. У спаборніцтвах выступілі 8 мужчынскіх і 8 жаночых каманд, якія былі падзеленыя на 2 падгрупы. У фінальным матчы мужчынская каманда „Менска” абыграла аўстрыйскі клуб „ВАК” – 6:3. У вырашальным супрацьстаянні ў жанчын менчанкі аказаліся мацнейшымі за гарадзенскі „Рытм” – 5:3.

Павел Варабей падпісаў двухбаковы кантракт з „Віцязем”

Беларускі абаронца Павел Варабей падпісаў двухбаковы кантракт з „Віцязем”. Пагадненне разлічана на два сезоны. У гэтым годзе беларус, правы на якога належалі „Аўтамабілісту”, гуляў на правах арэны за фінскі „Пеліканс”. Пазней ён пакінуў каманду, каб вярнуцца ў КХЛ.

Абаронца зборнай Беларусі Мікалай Стасенка падпісаў двухбаковы кантракт з „Аўтамабілістам”. Пагадненне разлічана да канца сезона-2019/20. У цяперашняй „рэгулярцы” КХЛ Стасенка правёў 10 матчаў у складзе „Віцязя”, набраў 1 (0+1) ачко пры паказчыку карыснасці „+1” і 16 хвілінах штрафу.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Белта