Вядомыя патэнцыйныя супернікі «Нёмана» і «Тарпеда-БелАЗ»
УЕФА прадставіла кошыкі перад лёсаваннем 3-га адборавага раўнда Лігі канферэнцый.
Калі «Нёман» пройдзе «Бальцан» у 2-м раўндзе, то сустрэнецца з адной з наступных каманд:
АЗ (Нідэрланды)
ПАОК (Грэцыя) / Бейтар (Ізраіль)
Бешыкташ (Турцыя) / Тырана (Албанія)
Цэле (Славенія) / Віторыя (Гімараеш, Партугалія)
«Тарпеда-БелАЗ» у выпадку праходу кіпрскага АЕКа згуляе з адным з гэтых клубаў:
Партызан (Сербія)
Макабі (Тэль-Авіў, Ізраіль) / Петракуб (Малдова)
Рапід (Аўстрыя)
ЦСКА (Балгарыя) / Сэпсі (Румынія)
Аляксандр Макась пакінуў берасцейскае „Дынама”
Пра гэта праінфармавала прэс-служба клуба. Тэрмін дзеяння кантракта форварда скасаваны па дамове бакоў. Макась выступаў за „Дынама-Брэст” з пачатку гэтага года. Ён далучыўся да каманды падчас перадсезоннай падрыхтоўкі і падпісаў кантракт, разлічаны да канца года. У складзе берасцейцаў цэнтральны нападнік правёў шэсць афіцыйных матчаў, у якіх не вызначыўся дзейснымі дзеяннямі. На яго рахунку толькі чырвоная картка, атрыманая ў выязной гульні другога тура супраць „Іслачы”. Футбольны клуб „Дынама-Брэст” падзякаваў Аляксандру за супрацоўніцтва і пажадаў поспехаў у далейшай кар’еры.
Макась стаў трэцім гульцом, які пакінуў „Дынама-Брэст” падчас трансфернага акна. Раней з камандай развіталіся Кірыл Сідарэнка і Аляксандр Фірсаў, а таксама некалькі футбалістаў дублюючага складу, частка з якіх была аддадзена ў арэнду. У бліжэйшы час будзе абвешчана як аб тых гульцах, якія развітаюцца з клубам, так і аб чарговых летніх пачаткоўцах „Дынама-Брэст”.
Скрыпчанка можа пакінуць менскае «Дынама»
Галоўны трэнер менскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка на днях можа пакінуць сваю пасаду, паведамляе інсайдар Арсеній Ісаеня. Нагадаю, «Дынама» вылецела з Лігі канферэнцый у першым адборавым раундзе. Падначаленыя Скрыпчанкі саступілі баснійскаму «Жалезнічару» (2:2, 1:2). У чэмпіянаце Беларусі «Дынама» ідзе на другім месцы, адстаючы ад «Нёмана» па дадатковых паказчыках.
У мінулым сезоне Пагба зарабляў амаль 50 тысяч еўра за кожную хвіліну гульні
Стала вядома, колькі каштавала «Ювентусу» кожная хвіліна гульні Поля Пагба ў мінулым сезоне. Пагба амаль цалкам прапусціў мінулую кампанію з-за траўм і сумарна правёў на полі ўсяго 161 хвіліну ў дзесяці матчах. Згодна з разлікамі La Gazzetta dello Sport, за адну хвіліну француз зарабляў 49 тысяч 689 еўра. Ніводны іншы гулец у мінулым сезоне не атрымліваў больш вялікія грошы за хвіліну гульні. «Рэал» плаціў Эдэну Азару 38 тысяч 265 еўра, а 60 секунд гульні Нэймара і Месі каштавалі «ПСЖ» 13 тысяч 124 і 9 тысяч 623 еўра адпаведна. Нягледзячы на няўдалы папярэдні сезон, «Ювентус» разлічвае на Пагба ў наступнай кампаніі. 30-гадовы француз паляцеў з камандай на турнэ па ЗША, але пакуль што трэніруецца ў індывідуальным парадку.
Арына Сабаленка па-ранейшаму займае другое месца ў рэйтынгу ВТА
Узначальвае ж новы рэестр полька Іга Свёнтэк. Ілля Івашка ўзняўся на адзін радок у рэйтынгу АТП, беларус — 91-ы. У топ-10 без змен – лідыруе іспанец Карлас Алькарас.
Украіна можа адмовіцца ад байкоту спаборніцтваў з удзелам Беларусі і РФ
Украіна разглядае варыянт адмовы ад байкоту спартовых спаборніцтваў, у якіх удзельнічаюць атлеты з Беларусі і Расеі. Аб гэтым у эфіры тэлемарафона заявіў міністр моладзі і спорту Украіны, прэзідэнт НАК Украіны Вадзім Гутцайт, перадае РБК-Украіна. Па словах міністра, перамовы з усеўкраінскімі федэрацыямі і спартоўцамі ўжо пачаліся. Прычынай адмены байкоту можа стаць афіцыйнае незапрашэнне краін на Алімпіяду-2024 у Парыж.
Нагадаю, Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў спартовым федэрацыям дапускаць да спаборніцтваў беларускіх ці расейскіх спартоўцаў у нейтральным статусе.
Беларускае Радыё Рацыя
