Вядомыя ўжо 30 удзельнікаў мундыялю-2018
Вядомыя ўжо 30 удзельнікаў мундыялю-2018. Апошнімі з еўрапейцаў на чэмпіянат свету праз стыкаввыя матчы прабілася дружына Даніі. Згуляўшы ў першым паядынку на сваім полі з Ірляндыяй 0:0, скандынавы не пакінулі брытанцам ніякіх шанцаў у другім матчы, разграміўшы іх з лікам 5:1. Датчане першымі прапусцілі хуткі мяч, але пасля ажно 5 разоў тарпедавалі браму суперніка. Хет-трыкам вызначыўся гулец ангельскага „Тотэнхема” Крысціян Эрыксен. Ад кантынентаў ужо вядомыя наступныя ўдзельнікі чэмпіянату свету: Еўропа: Бельгія, Англія, Германія, Польшча, Іспанія, Ісляндыя, Сербія, Францыя, Партугалія, Харватыя, Швайцарыя, Швецыя, Данія.
Расея як гаспадар першынства.
Паўднёвая Амерыка: Бразілія, Уругвай, Аргентына, Калумбія.
Азія: Японія, Паўднёвая Карэя, Іран, Савудаўская Арабія.
Афрыка: Нігерыя, Егіпет, Марока, Туніс, Сенегал.
Паўночная Амерыка: Мексіка, Коста-Рыка, Панама.
Парадаксальна, але на першынства свету ў Расеі не выйшлі чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі (Чылі), Афрыкі (Камерун) і Паўночна-Цэнтральнай Амерыкі (ЗША).
Апошнія два білеты ў Расею аспрэчваюць у міжкантынентальных стыкавых спаборах Гандурас – Аўстралія і Новая Зеляндыя – Перу. Беларускае Радыё Рацыя