Вяртанне Азаранкі
Паспяхова стартавала на Australian Open беларуска Вікторыя Азаранка. У матчы першага кругу яна ўпэўнена ў двух сетах разабралася з амерыканкай Слоан Стывенс. Лік па партыях – 6:3, 6:2. Матч доўжыўся 1 гадзіну 15 хвілін.
У наступным раўндзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, што праходзіць у Мэльбурне, несеяная Азаранка, якая прапусціла надзвычай шмат турніраў з-за траўмы, сустрэнецца з прадстаўніцай Даніі Каралін Вазняцкі.
Беларускае Радыё Рацыя