Выйшаў на волю спартовы дырэктар ФК «Нёман» Дзмітрый Кавалёнак



Раней ў прапагандысцкіх тг-канах зʼявілася інфармацыя пра затрыманне ў Гародні дырэктара ФК «Нёман» Дзмітрыя Кавалёнка.

На «пакаяльным» відэа дырэктара ФК прымусілі сказаць, што ён быў арыштаваны за падпіскі  на «экстрэмісцкія матэрыялы» і ўдзел у маршах. Паводле праўладных рэсурсаў, на Дзмітрыя паскардзіліся самі футбалісты – ён нібыта «навязваў ім экстрэмісцкія ідэі».

Беларускае Радыё Рацыя