Вырашальны матч футбольнага сезона ў Беларусі пройдзе без гледачоў
У матчы 30-га тура чэмпіянату Беларусі менскае «Дынама» прыме барысаўскі БАТЭ. Гульня пройдзе 28 лістапада на стадыёне «Дынама». Матч адбудзецца без гледачоў.
Менскі клуб дагэтуль запрашае заўзятараў на матч, аднак анлайн-старонка пакупкі білетаў не загружаецца.
Адзначым, што перад апошнім турам на залатыя медалі чэмпіянату прэтэндуюць БАТЭ і «Шахцёр». Пры перамозе БАТЭ становіцца чэмпіёнам краіны ў любым выпадку. У іншых выпадках шанцы на першае месца з’яўляюцца ў салігорскага клуба.
Менскае «Дынама» пры спрыяльных абставінах можа падняцца на 3-е месца.