21 тур: “Дынама” (Берасце) на 8-ым месцы
Футбольны клуб “Дынама” (Берасце) з лікам 4:1 перамог ФК “Іслач” з Менскага раёна. Дзякуючы забітым мячам Лягчыліна, Сядзько і Торэса, берасцейцы мелі перавагу ў тры мячы. Аднак на 75-й хвіліне, дзякуючы голу Кірыльчыка, “Іслач” скараціла адрыў, але нападнік Арцём Мілеўскі на 86-й паставіў фінальную кропку. Сваімі ўражаннямі ад гульні дзеліцца заўзятар ФК “Дынама Берасце”:
– Падтрымаць каманду “Дынама” (Берасце). Я жадаю, каб яна была чэмпіёнам. У гэтым сезоне не будзе, але будзе ў наступным. Я думаю так. Яны малайцы. І мы будзем далей заўзець.
Такім чынам, пасля 21 тура чэмпіянату Беларусі па футболе “Дынама” (Берасце) займае 8 месца. У лідарах турнірнай табліцы па-ранейшаму знаходзяцца “Дынама” (Менск), “Шахцёр” і “БАТЭ”. У наступную нядзелю берасцейцы ў гасцях згуляюць з ФК “Слуцк”.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота fcisloch.by