Выступленне Азаранкі на Уімблдоне пад пытаннем
Вікторыя Азаранка знялася з турніра ВТА ў Нотынгеме, які стартуе ў панядзелак, 6 чэрвеня. Беларуская тэнісістка спаслалася на траўму правага калена.
З-за гэтай траўмы Азаранка знялася з адкрытага чэмпіянату Францыі. Тэнісістка прайшла абследаванне ў ЗША і зараз невядома, ці здолее Вікторыя аднавіцца да пачатку Уімблдонскага тэніснага турніра, які стартуе 27 чэрвеня.
