Вызначаліся паўфіналісты чэмпіянату свету па хакеі
У Славакіі працягваецца чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. 23 траўня прайшлі чвэрцьфінальныя паядынкі, якія вызначылі прэтэндэнтаў на медалі.
Зборная Расеі ва ўпартым змаганні выйграла ў дружыны ЗША – 4:3.
Каманда Канады сенсацыйна саступала ў канцы трэцяга перыяду 1:2 Швайцарыі. Уратавацца „клёнавыя лісты” змаглі за 0,3 секунды (!!!) да завяршэння асноўнага часу. Так неверагодна лік стаў 2:2. А ў овертайме больш ўдачлівымі зноў былі канадцы – выніковыя 3:2 на іх карысць.
Найлягчэй было ў чвэрцьфінале зборнай Чэхіі, якая пераканаўча адолела каманду Нямеччыны – 5:1.
Надзвычай упартым стаў паядынак паміж адвечнымі супернікамі-суседзямі – Швецыяй і Фінляндыяй. „Трэ крунур” былі наперадзе, а фіны даганялі. У самай канцоўцы, саступаючы 3:4, суомі знялі брамніка і ўшасцёх здолелі параўняць лічбы на табло – 4:4. І тут развязка наступіла толькі ў овертайме – бліскучым кідком Сакары Манінен (ён акрамя таго, што забіў, адзначыўся яшчэ ў гэты дзень трыма асістамі) прынёс вікторыю Фінляндыі – 5:4.
Такім чынам у паўфіналах сустрэнуцца Канада – Чэхія і Расея – Фінляндыя. Дзейсныя чэмпіёны свету шведы свае паўнамоцтвы складаюць.
Паўфінальныя сустрэчы пройдуць у суботу, 25 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя