Вызначаліся суперніцы беларусак на Australian Open



У Мельбурне прайшло лёсаванне асноўнай сеткі жаночнага адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (агульны прызавы фонд складае 55 мільёнаў аўстралійскіх даляраў).

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (на сёння 53-я ракетка свету) у стартавым паядынку сустрэнецца з амерыканкай Крысцінай Макхэйл (67-ы нумар рэйтынгу). Іншая прадстаўніца Беларусі Арына Сабаленка (69-я ракетка класіфікацыі тэніснай асацыяцыі) будзе змагацца ў першым крузе асноўнай сеткі з высокарэйтынгавай аўстралійкай Эшлі Барці (19-я ракетка свету).

Асноўны турнір Australian Open пачнецца 15 студзеня. Імаверна, што ў асноўную сетку трапіць яшчэ адна беларуская тэнісістка – Вера Лапко. якая паспяхова прайшла першы раўнд кваліфікацыі.

Беларускае Радыё Рацыя