Вызначаны каляндар матчаў суперфіналу Кантынентальнага кубка



Вызначаны каляндар матчаў суперфіналу Кантынентальнага кубка па хакеі ў Менску, паведамілі ў прэс-службе ХК „Юнацтва-Мінск”.

Сталічны клуб у лістападзе ў Даніі паспяхова прайшоў паўфінальную стадыю турніру і па рашэнні Міжнароднай федэрацыі хакея стане арганізатарам суперфіналу, у якім выступяць чатыры клубы. Турнір адбудзецца з 12 па 14 студзеня на „Чыжоўка-Арэне”. За ганаровы трафей паспаборнічаюць хакеісты італьянскага „Рытэн Спорта”, астанінскага „Номада”, брытанскага „Шэфілда” і менскага „Юнацтва”.

Расклад матчаў

12 студзеня

„Рытэн Спорт” (Італія) – „Юнацтва-Мінск” (Беларусь), 15.00.

„Номад” (Казахстан) – „Шэфілд Стылерз” (Вялікабрытанія), 19.00.

13 студзеня

„Номад” – „Рытэн Спорт”, 15.00.

„Юнацтва-Мінск” – „Шэфілд Стылерз”, 19.00.

14 студзеня

„Шэфілд Стылерз”- „Рытэн Спорт”, 15.00.

„Юнацтва-Мінск” – „Номад”, 19.00.

Беларусь двойчы прымала суперфінал Кантынентальнага кубка. У 2004 годзе турнір праходзіў у Гомелі, у 2011-м квартэт мацнейшых хакейных клубаў турніру сабраўся на „Мінск-Арэне”.

Айчынныя каманды тройчы перамагалі ў Кантынентальным кубку. Двойчы (у 2007 і 2011 гадах) уладальнікам ганаровага трафея станавілася „Юнацтва”, у 2015-м паспяхова ў фінале згуляў гарадзенскі „Нёман”.

belta.by