Вызначаны спіс беларускіх футбалістаў на матчы кваліфікацыі ЧС-2018
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка вызначыўся з канчатковым спісам ігракоў на матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету, якія пройдуць у 2018 годзе супраць зборных Нідэрландаў і Францыі, паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі „Беларускай федэрацыі футбола” (АБФФ).
Збор галоўнай каманды краіны прадоўжыцца з 2 па 10 кастрычніка. Трэніроўкі будуць праходзіць на футбольных палях АБФФ. Заключны дамашні паядынак зборная Беларусі згуляе супраць зборнай Нідэрландаў 7 кастрычніка. Матч пройдзе на „Барысаў-Арэне” і пачнецца ў 21.45. Ужо 9 кастрычніка каманда адправіцца ў Парыж. Выязны матч кваліфікацыі чэмпіянату свету адбудзецца 10 кастрычніка. Гульня на полі „Стад дэ Франс” таксама стартуе ў 21.45 па мінскім часе.
Галоўны трэнер выклікаў у размяшчэнне нацыянальнай каманды 23 футбалісты.
Варатары: Сяргей Чэрнік („Нансі”, Францыя), Аляксандр Гутар („Чарнаморац”, Украіна), Сяргей Ігнатовіч („Дынама”, Менск).
Абаронцы: Аляксандр Мартыновіч („Краснадар”, Расея), Дзяніс Палякоў (БАТЭ), Сяргей Паліцевіч („Генчлербірлігі”, Турцыя), Сяргей Мацвейчык, Ігар Бурко (абодва – „Шахцёр”), Аляксей Гаўрыловіч („Дынама”, Берасце), Аляксандр Сачыўка („Дынама”, Менск).
Паўабаронцы: Станіслаў Драгун, Аляксей Рыяс, Ігар Стасевіч (усе – БАТЭ), Сяргей Балановіч („Амкар”, Расея), Іван Маеўскі („Астана”, Казахстан), Мікіта Корзун („Дынама”, Кіеў, Украіна), Арцём Быкаў („Дынама”, Менск), Аляксандр Карніцкі („Тосна”, Расея).
Нападаючыя: Мікалай Сігневіч, Міхаіл Гардзяйчук (абодва – БАТЭ), Павел Савіцкі („Нёман”), Максім Скавыш („Тарпеда-БелАЗ”) Антон Сарока („Дынама”, Менск).