Вызначаны склад зборнай Беларусі па біятлоне на чэмпіянат свету



Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне назваў склад каманды на чэмпіянат свету, паведамілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.

У заяўку на сусветны форум ўвайшлі 11 спартоўцаў: Надзея Скардзіна, Дар’я Юркевіч, Ірына Крыўко, Анастасія Дубарэзава, Ганна Сола, Крысціна Ільчанка, Уладзімір Чапелін, Аляксандр Дарожка, Раман Ялётнаў, Максім Варабей, Дзмітрый Дзюжаў. Шосты ўдзельнік мужчынскай зборнай будзе вызначаны крыху пазней.

Чэмпіянат свету па біятлоне ў нарвежскім Халменколене стартуе 3 сакавіка змяшанымі эстафетамі і завершыцца 13 сакавіка гонкамі з масавага старту ў мужчын і жанчын.