Вызначыліся чвэрцьфіналісты футбольнага Кубку Беларусі
У выніку лёсавання, якое адбылося 22 верасня, вызначаныя пары 1/4-й фіналу Куубку Беларусі. На гэтай стадыі сустрэнуцца:
Тарпеда БелАЗ (Жодзіна) – ФК „Слуцк”
„Дынама” (Менск) – „Дынама” (Берасьце)
„Гомельчыгдартранс” (д2) – „Шахцёр” (Салігорск)
ФК „Мінск” – БАТЭ (Барысаў)
Спаборы, якія будуць складацца з двух матчаў, пройдуць у сакавіку 1917-га году.
***
Прайшлі паядынкі 1/8-й фіналу Кубку Беларусі па футболе. Вышэйшая ліга на гэтай стадыі панесла адну страту – «Славія» ў серыі пасляматчавых пенальці прайграла цяжкавымаўляльнаму «Гомельжчыгдартрансу» 0:3. Асноўны і дадатковы час матчу скончыўся з лікам 0:0. Гамяльчане, якія на папярэдняй стадыі абыгралі «Крумкачоў», выбілі яшчэ аднаго прадстаўніка вышэйшай лігі. Вялікія праблемы перажыў і прадстаўнік элітнага дывізіёна «Мінск», які ледзь «адскочыў» у двубоі з «Баранавічамі». Менчукі, якія з’яўляюцца адным з лідараў вышэйшай лігі, у асноўны час не далі рады аўтсайдару другога па рангу дывізіёна, здолеўшы даціснуць няўступлівага суперніка толькі ў авертайме 3:2. Яшчэ ў адным супрацьстаянні розных дывізіёнаў «Слуцк» без асаблівых праблем разабраўся са «Смаргонню» – 3:0, у сустрэчы дубль на рахунку Бабко. У астатніх матчах змагаліся прадстаўнікі вышэйшай лігі. Прычым у двух выпадках лёс пуцёвак у чвэрцьфінал вырашаўся ў авертайме або ў серыі пасляматчавых пенальці. Гарадзенскі «Нёман» на сваім полі ў асноўны час згуляў з «Шахцёрам» 1:1 – за салігорцаў забіў Лапцеў, у складзе гарадзенцаў Савіцкі рэалізаваў пенальці. А на 96-й хвіліне Паўлаў вырваў для «кратоў» пуцёўку ў чвэрцьфінал. «Гарадзея» і «Дынама» (Менск) галоў з гульні не забілі, а ў серыі пенальці поспех быў на баку дынамаўцаў – 4:1. БАТЭ ня меў лёгкай прагулкі ў матчы з „Іслаччу”, але ўсё ж адолеў суперніка – 4:2 – два галы забіў за барысаўчанаў Джыгеро. Берасцейскае «Дынама» прайшло «Нафтан», пераможны гол забіў Афааква на 2-й дададзенай хвіліне матчу – 2:1. З такім жа лікам святкаваў перамогу клуб ««Тарпеда-БелАЗ» над «Віцебскам».
Беларускае Радыё Рацыя