Вызначыліся фіналісты чэмпіянату свету па футзале
У першым паўфінальным матчы адзіны прадстаўнік Старога Свету зборная Бельгіі ня здолела годна супрацьстаяць дзейным чэмпіёнам свету калумбійцам, саступіўшы – 0:6. Другім фіналістам ХI чэмпіянату свету па футзале стала зборная Парагвая. У напружаным паўднёваамерыканскім супрацьстаянні на пляцоўцы „Мінск-Арэны” парагвайцы перайгралі супернікаў з Аргенціны з лікам 2:1.
Сёння ў апошні дзень ХI чэмпіянату свету па футзале на пляцоўцы „Мінск-Арэны” ўвечары адбудзецца сустрэча за бронзавыя ўзнагароды паміж зборнымі Бельгіі і Аргенціны, а пазней стартуе вырашальны паядынак за званне чэмпіёна свету – Калумбія – Парагвай.
Беларускае Радыё Рацыя
