Вызначыліся пары паўфіналістаў розыгрышу Кубка Беларусі па футболе
У Доме футбола прайшла жараб’ёўка паўфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі.
Дзеючы ўладальнік трафея берасейскае „Дынама” двойчы сустрэнецца з магілёўскім „Дняпром”. Фіналіст мінулага розыгрышу барысаўскі БАТЭ будзе сапернічаць з гарадзенскім „Нёманам”.
Першыя паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 18 красавіка ў Берасце і Барысаве, у адказ паядынкі за выхад у фінал пройдуць 2 траўня ў Гародні і Магілёве.
Вырашальны кубкавы паядынак адбудзецца 19 траўня ў Магілёве.
belta.by
