Вызначыліся паўфіналісты футбольнага Кубка Беларусі



БАТЭ, «Нафтан», «Менск» і «Тарпеда-БелАЗ» выйшлі ў паўфінал Кубка Беларусі.

Барысаўчане па суме двух гульняў прайшлі «Слуцк» – 2:0 (першая гульня – 1:0). «Нафтан» у сённяшняй гульні перамог „Белшыну” – 3:1, (першы матч завяршыўся 1:1). «Шахцёр» згуляў унічыю з «Менскам» – 0:0 (першы матч 0:2) і пакінуў турнір.

Менскае „Дынама” па суме дзвюх сустрэч сенсацыйна прайграла «Тарпеда-БелАЗ».