Вызначыліся склады тэнісістак на матч Беларусь-Германія



Капітаны зборных Беларусі і Нямеччыны назвалі склады на сустрэчу першага раўнда Сусветнай групы жаночага тэніснага Кубку Федэрацыі. Характэрна, што за Германію не будуць выступаць мацнейшыя тэнісісткі Анжэлік Кербер і Юлія Гёргес. У такой сітуацыі беларускі становяцца фаварыткамі паядынку.

Беларусь: Аляксандра Сасновіч (46-ы рэйтанг у свеце), Арына Сабаленка (65, 195 парны), Вера Лапко (133, 106), Лідзія Марозова (486, 61). Капітан: Эдуард Дубраў.

Германія: Таццяна Марыя (49, 300), Анна-Лена Фрыдзам (366, 327), Анна-Лена Грэнфельд (-, 21). Капітан: Енс Герлах.

Матч Федэрацыі пройдзе 10-11 лютага ў Менску на „Чыжоўка-Арэне”.

Беларускае Радыё Рацыя