Вызначыліся супернікі беларускіх футбольных клубаў



У швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ згуляе з браціслаўскім «Слованам». Першы матч пройдзе 19 ці 20 жніўня ў Браціславе (стадыён «Пасіенкі»). Матч у адказ — 26 ці 27 жніўня на «Барысаў-Арэне».

Следам за лёсаваннем плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў прайшло лёсаванне плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Салігорскі «Шахцёр» згуляе з ПСВ з Эйндховена, першы матч у гасцях. А менскае «Дынама» — з партугальскім «Насьёналам» з Фуншала (Мадэйра), першы матч пройдзе ў Беларусі. Матчы стадыі пройдуць 21 і 28 жніўня. Пераможца заваюе пуцёўку ў групавы раўнд Лігі Еўропы.

Паводле pressball.by