Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі на ЧЕ па гандболе
23 чэрвеня ў выніку лёсавання вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы па гандболе. Беларусь трапіла ў квартэт „B” і згуляе на папярэдняй стадыі ў харвацкім горадзе Порэч.
Поўны склад групаў пасля лёсавання такі:
Група „А” (Спліт): Харватыя, Швецыя, Сербія, Ісляндыя.
Група „В” (Порэч): Францыя, Беларусь, Нарвегія, Аўстрыя.
Група „С” (Заграб): Германія, Македонія, Чарнагорыя, Славенія.
Група „D” (Вараждзін): Іспанія, Данія, Чэхія, Венгрыя.
У асноўны раўнд кантынентальнага першынства з кожнай кампаніі выйдуць па тры лепшыя дружыны, якія працягнуць змаганне далей.
Беларускае Радыё Рацыя