Вызначыліся ўсе пары плэй-оф беларускай экстра-лігі



Вызначыліся ўсе пары плэй-оф беларускай хакейнай экстра-лігі. Менскае „Юнацтва”, якое заняло першае месца ў рэгулярным першынстве сустрэнецца з моладзевай дружынай Беларусі (U-20), якая прайшла далей з 8-й пазіцыі.

Гарадзенскі „Нёман”, які цэлы сезон складае канкурэнцыю падначаленым Міхаіла Захарава, займеўшы трывалую другую прыступку, далей пазмагаецца з 7-й камандай краіны – ХК „Ліда”.

Іншыя дзве пары выглядаюць так: „Гомель” – „Металург” (Жлобін), „Шахцёр” (Салігорск) – „Дынама-Маладэчна”.

Беларускае Радыё Рацыя