Winter Cup пачаўся з вікторыі “Дынама-Брэст”
З перамогі каманды “Дынама-Брэст” над латышскім футбольным клубам “Вентспілс” стартаваў міжнародны турнір Winter Cup 2017 у горадзе над Бугам.
Цягам трох дзён клубы з Беларусі, Латвіі і Літвы згуляюць між сабой па колавай сістэме, а па выніках гульняў будзе вызначаны пераможца. Кажа адзін з заўзятараў “Дынама-Брэст”:
– Бачна, што сам клуб вельмі прагне ўвагі да сябе. І бачна, што ён гатовы дзеля яе на многае. Я сачу за гэтай камандай здаўна, з дзяцінства, а зараз яшчэ больш. Не планаваў ісці на гульню, але запрасілі, трэба ісці!
25 студзеня берасцейцы згуляюць з клубам “Тракай”, а 26-га – літоўцы памераюцца сіламі з “Вентспілсам”. Усе матчы пройдуць на стадыёне “Юнацтва”, што ў мікрараёне “Усход”. Пачатак а 12-й гадзіне, уваход вольны. Закрыццё турніра адбудзецца ў 15:45 у дзень апошняй сустрэчы.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: Аляксей Камялькоў