Ягелонія (Беласток) згуляе з Амоніяй (Нікасія)



Першы матч Ягелоніі з Амоніяй, які адбыўся ў Беластоку, завяршыўся лікам 0:0.

Трэнер беластоцкай каманды Міхал Пробеж выказаў свае спадзяванні на матч:

– Для нас адназначна лепшым з’яўляецца вынік 0:0, чым рызыка прапушчанага гола. Таму нават калі не будзе ніводнага гола ў Нікасіі, то будуць штрафныя ўдары, а ў гэтым мы вельмі моцныя.

Матч Амонія (Нікасія) – Ягелонія (Беласток) адбудзецца а 18 гадзіне па польскім часе.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя